5 траўня 2024, Нядзеля, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прымусовыя паборы на будаўніцтва царквы

82
Прымусовыя паборы на будаўніцтва царквы

У пінскіх педагогаў забралі частку заробку на будаўніцтва праваслаўнай царквы.

Ва ўсіх настаўнікаў пінскіх школ, дзіцячых садкоў і іншых навучальных устаноў адлічылі з заробкаў па 60 тысяч рублёў, з малааплатных работнікаў - па 30 тысяч, а з кіраўнікоў - па 100 тысяч. Адпаведнае рашэнне прынятае Пінскім гарвыканкамам, паведамляе «Белсат».

Пры гэтым работнікаў папярэдзілі аб адлічэнні грошай за тыдзень да атрымання заработнай платы.

Кіраўніцтва аддзела адукацыі Пінскага гарвыканкама адмаўляецца каментаваць гэтую сітуацыю.

Нагадаем, прымусовыя паборы ў Беларусі ўжо сталі нормай.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках