Магутны землятрус у Іране: дзесяткі загінулых
6- 16.04.2013, 15:08
Па меншай меры 40 чалавек загінулі ў выніку землятрусу на паўднёвым усходзе Ірана, Сіла падземных штуршкоў дасягала 7,8 балаў, паведамляюць мясцовыя ўлады.
Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 200 кіламетрах ад іранскага горада Захедан на паўднёвым усходзе краіны. Ачаг залягаў на глыбіні каля 15 кіламетраў.
Падземныя штуршкі адчуваліся па ўсёй паўднёва-заходняй Азіі: ад краін Аравійскага паўвострава да індыйскай сталіцы Нью-Дэлі, дзе землятрус выклікаў сапраўдную паніку, перадае BBC.
Гэта самы моцны ў краіне землятрус за апошнія 40 гадоў.
Нагадаем, 10 красавіка землятрус магнітудай 6,8 на паўднёвым-захадзе Ірана панес 37 жыццяў. Яшчэ 850 чалавек тады пацярпелі.