28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Оршай знішчаюць манастыр XVIII стагоддзя

61
Пад Оршай знішчаюць манастыр XVIII стагоддзя

Улады вырашылі знесці ўнікальны помнік архітэктуры - будынак былога манастыра дамініканцаў у Смалянах.

Краязнаўцы пратэстуюць: некалькі гадоў таму гэты будынак на тэрыторыі Аршанскага раёна не ўключылі ў пералік гістарычных аб'ектаў, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы. Цяпер яго вырашылі знесці без нейкіх папярэдніх археалагічных даследаванняў, перадае «Радыё Свабода».

Відавочцы распавядаюць, што побач з будынкам ўжо выкапалі два катлавана - каб «пахаваць» у іх рэшткі гістарычнай пабудовы. Гэта ўжо з'яўляецца парушэннем заканадаўства аб ахове гістарычнай спадчыны. Без папярэдняй згоды навукоўцаў катэгарычна забараняецца весці ў ахоўнай зоне вакол манастыра любыя земляныя работы.

Касцёл і манастыр дамініканцаў у Смалянах - помнік архітэктуры барока, пабудаваны ў другой палове XVIII стагоддзя. Некалькі апошніх дзесяцігоддзяў ён знаходзіцца ў аварыйным стане нягледзячы на спробы захаваць і аднавіць гэты комплекс. Жыхары Смалянаў кажуць, што вёска магла б стаць выдатным турыстычным аб'ектам, бо тут захавалася шмат архітэктурных і гістарычных каштоўнасцяў - дамініканскі касцёл, рэшткі замка «Белы Ковель», пабудаванага ў пачатку XVII стагоддзя, магіла вядомага паэта Тамаша Зана. Але замест аднаўлення ў Смалянах толькі руйнуюць помнікі.

Аршанскія краязнаўцы і прадстаўнікі дэмакратычных сіл звярнуліся ў Міністэрства культуры, ва ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама і ў структуру, адказную за ахову помнікаў гісторыі і культуры ў Аршанскім райвыканкаме, а таксама да даследчыкаў-археолагаў, якія займаюцца вывучэннем мінулага Аршаншчыны, і ў недзяржаўныя арганізацыі, які клапоцяцца аб захаванні гістарычнай спадчыны. Яны спадзяюцца спыніць знішчэнне будынка комплексу дамініканскага манастыра ў Смалянах.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках