2 траўня 2024, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіча могуць запрасіць на саміт «Усходняга партнёрства»

26
Мясніковіча могуць запрасіць на саміт «Усходняга партнёрства»

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус.

Прэм'ер-міністр Літвы Альгірдас Буткявічус сцвярджае, што беларускі прэм'ер Міхаіл Мясніковіч, які знаходзіцца цяпер у Клайпедзе, можа быць запрошаны на лістападаўскі саміт «Усходняга партнёрства» ЕЗ у Вільні, піша ru.delfi.lt.

«Адносіны паміж Беларуссю і ЕЗ у палітычнай плоскасці сапраўды напружаныя. Але з учорашняй сустрэчы з прэм'ер-міністрам я зразумеў, што яны сапраўды хацелі б гэтыя адносіны палепшыць і больш цесна супрацоўнічаць з ЕЗ», - сказаў Буткявічус у чацвер.

«У перыяд старшынства можа нават будзе закранутае пытанне аб паляпшэнні адносін паміж ЕЗ і Беларуссю, але, само сабой зразумела, што Беларусь павінна вырашыць тыя задачы, якія ставіць перад ёй ЕЗ», - сказаў прэм'ер.

Прэм'ер-міністр Літвы таксама заявіў, што ўрад Беларусі абяцае захаваць транзіт беларускіх грузаў праз Клайпедскі порт.

Ён адзначыў, што такія запэўніванні пачуў на сустрэчы з кіраўніком беларускага ўрада Міхаілам Мясніковічам, якая адбылася ў Клайпедзе.

«Мяркуючы па ўчорашняй гутарцы, я зразумеў, што такіх планаў у іх няма, і яны гатовыя больш цесна супрацоўнічаць з Літвой, транспартаваць грузы праз Клайпедскі порт», - сказаў літоўскі прэм'ер у чацвер.

Падчас сустрэчы таксама была дасягнутая дамоўленасць з нагоды візіту Альгірдаса Буткявічуса ў Менск.

Нагадаем, раней дарадца прэзідэнта Літвы па замежных справах Йовіта Нелюпшэне заяўляла, што на саміт ініцыятывы «Усходняга партнёрства» падчас старшынства Літвы ў ЕЗ у Вільню прадстаўнікоў беларускага рэжыму запрашаць не будуць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках