28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беразоўскі два гады нелегальна жыў у Беларусі

56
Беразоўскі два гады нелегальна жыў у Беларусі

Пра гэта заявіў расейскі палітолаг і блізкі сябар расейскага алігарха.

У інтэрв'ю агенцтву УНІАН Станіслаў Бялкоўскі разважае пра адносіны паміж беларускім кіраўніком і Уладзімірам Пуціным і пра будучыню Мытнага Саюза.

«Я не бачу стратэгічных перспектыў развіцця гэтай канструкцыі, так як прынцыповыя інтарэсы ў адносінах Расеі як з Украінай, так і з Беларуссю і Казахстанам, істотна адрозніваюцца. Мы бачым, што, напрыклад, Казахстан у глабальным кантэксце зараз больш арыентуецца на Турцыю і ЗША, нездарма Нурсултан Назарбаеў анансаваў нядаўна пераклад казахскай мовы на лацінскі алфавіт. Гэта прыкмета таго, што ён больш не разглядае Расею, як доўгатэрміновага партнёра, тым больш старэйшага. Адносіны паміж Лукашэнкам і Пуціным наогул вельмі складаныя, якой бы ні была іх рыторыка перад камерамі.

Некалькі дзён таму памёр мой сябар Барыс Беразоўскі і цяпер я магу расказаць, што ён два гады супрацоўнічаў з Лукашэнкам і той быў вельмі зацікаўлены ў дапамозе Бярозаўскага менавіта ў барацьбе з Масквой і Пуціным. Барыс Беразоўскі нават жыў нелегальна ў Беларусі на працягу двух гадоў. Не заўсёды, але час ад часу. Таму я не бачу магчымасцяў для таго, каб гэтыя тры краіны і тры лідара маглі дамовіцца пра нешта стратэгічнае. Мытны саюз застаецца больш піяр-праектам», - заявіў Станіслаў Бялкоўскі.

Гнаны расейскі алігарх, які атрымаў палітычны прытулак у Велікабрытаніі, 23 сакавіка быў знойдзены мёртвым у ваннай свайго дома ў мястэчку Аскот у графстве Беркшыр. Брытанскія СМІ пісалі, што пасля пройгрышу лонданскага працэсу супраць Рамана Абрамовіча ў жніўні мінулага года ён адчуваў фінансавыя праблемы і знаходзіўся ў прыгнечаным стане. Аднак сябры Беразоўскага не выключаюць версіі таго, што яго маглі забіць.

Расейскія і беларускія СМІ неаднаразова пісалі пра сувязі паміж Лукашэнкам і Беразоўскім і пра бізнес-інтарэсы алігарха ў Беларусі.

Адзначалася, што алігарх наведваў Беларусь, нягледзячы на тое, што ён абвешчаны ў Расеі ў вышук.

Фотa: Reuters.com

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках