13 чэрвеня 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербскім уладам пагражаюць з-за дамовы з Косава

6
Сербскім уладам пагражаюць з-за дамовы з Косава

Прэм'ер-міністр Сербіі Івіца Дачыч і першы віцэ-прэм'ер Аляксандар Вучыч атрымалі на свае мабільныя тэлефоны шматлікія SMS з пагрозамі расправы.

Такую неадназначную акцыю арганізавала Сэрбская радыкальная партыя (СРП), лідарам якой з'яўляецца Ваіслаў Шэшэль, які знаходзіцца ў гаагскай турме і абвінавачваецца ў ваенных злачынствах, піша NEWSru.com.

Прычына псіхалагічнай атакі - падтрымка ўрадам пагаднення з уладамі Косава, якое ў пятніцу было парафіравана ў Бруселі.

Радыкалы раздавалі ў суботу мінакам у Бялградзе, Нові-Садзе і косаўскай Мітравіцы нумары тэлефонаў Івіцы Дачыча і Аляксандра Вучыча (на фота), заклікаючы грамадзян выказаць незадаволенасць брусельскім пагадненнем.

У некаторых SMS аўтары прама ці ўскосна пагражаюць забіць Дачыча і Вучыча, якія ўдзельнічалі ў брусэльскіх перамовах аб урэгуляванні адносін паміж Сербіяй і Косава. У адрас прэм'ера паступілі, напрыклад, такія паведамленні: «Божая кара напаткае цябе!» і «Дачыч, пасля гэтага ты - палітычны труп. Але хто ведае, што яшчэ здарыцца».

Вучыч распавёў журналістам, што паведамленні з пагрозамі паступаюць на яго тэлефон «кожную секунду». У адным з іх, напрыклад, сказана: «Ты будзеш забіты, як Зоран (Джынджыч)». Палітык адхіліў абвінавачванні ў тым, што Сербія ў дасягнутым пагадненні прызнала незалежнасць Косава, абвешчаную ў аднабаковым парадку ў 2008 годзе.

Асноўныя палітычныя партыі Сербіі асудзілі акцыю радыкалаў, а МУС абмеркаваў сітуацыю з пракуратурай. Пакуль не ясна, якія меры будуць прынятыя ў дачыненні да прадстаўнікоў СРП.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні ўлады Сербіі і Косава зацвердзяць праект пагаднення з 15 пунктаў, якія тычацца ў асноўным функцый сербскіх суполак у Косава. Косавары паміж тым лічаць, што самім фактам пагаднення Бялград дэ-юрэ прызнаў незалежнасць Прышціны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках