19 траўня 2024, Нядзеля, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «ліпавы» бальнічны медыкі бралі па Br120-150 тысяч

21
За «ліпавы» бальнічны медыкі бралі па Br120-150 тысяч

У мінулым годзе супрацоўнікі АБЭЗ Беларусі выявілі 60 фактаў хабарніцтва ў сферы аховы здароўя, з якіх 39 (65%) - за выдачу фіктыўных лісткоў непрацаздольнасці.

У большасці выпадкаў медыкаў затрымлівалі за атрыманне ўзнагароджання. Самі ж наведвальнікі паліклінік за прапанову і непасрэдную дачу хабару, а таксама за пасярэдніцтва ў іх атрыманні былі абвінавачаныя толькі тройчы, паведамляе прэс-служба МУС.

- У асноўным нячыстыя на руку медыкі і такія ж пацыенты выкрываюцца дзякуючы аператыўнай інфармацыі, якая ў наступным замацоўваецца дадатковымі доказамі. Галоўнае з іх - затрыманне падазраванага на месцы злачынства, - канстатуе старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС падпалкоўнік міліцыі Андрэй Бяляеў.

Лекары хабары бяруць розныя: у сярэднім каля 120-150 тысяч беларускіх рублёў. Аднак сума можа вагацца як у большы, так і ў меншы бок. Шмат што залежыць ад працягласці фіктыўнага «бальнічнага», знаёмства паміж лекарам і «пацыентам», спецыяльнасці доктара і іншых абставінаў.

Па статыстыцы ГУБЭЗ МУС, усе выяўленыя ў мінулым годзе хабары бралі толькі ўсяго толькі тры доктара: у Сянно хірург незаконна выпісваў лісток непрацаздольнасці 6 разоў, у Менску тэрапеўт - 9, і ў Гомелі неўрапатолаг - 24. Дарэчы, апошняя урач-абвінавачаная асуджаная да 3 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады.

Больш за тое, зараз жанчына не мае права займацца медыцынскай дзейнасцю на працягу 5 гадоў. У сталіцы крымінальная справа - пакуль у стадыі судовага разгляду, а ў Сянно медыка прысудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі. Права лячыць адабрана ў яго на 5 гадоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках