28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FIDH: Грамадзянская супольнасць Беларусі пад ударам

2
FIDH: Грамадзянская супольнасць Беларусі пад ударам

Сітуацыя з правамі чалавека і становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі застаюцца крытычнымі.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі па-ранейшаму знаходзіцца за кратамі, роўна як і іншыя палітвязні, пераследы супраць якіх не спыняюцца нават у турме.

FIDH, як паведамляецца ў адмысловай заяве арганізацыі, мае намер і ў далейшым асвятляць гэтую недапушчальную сітуацыю і, з гэтай мэтай адкрывае сайт, прысвечаны нашай краіне. Гэты рэсурс, які называецца «Беларусь: грамадзянская супольнасць пад ударам», будзе інфармаваць міжнародную грамадскасць, заклікаць да яе мабілізацыі на розных узроўнях і гучна казаць пра беларускую грамадзянскую супольнасць, якая смела працягвае сваю працу, нягледзячы на няспынны ціск.

Ён прапануе новыя рубрыкі, дзе вы можаце атрымаць інфармацыю пра пераслед супраць грамадзянскай супольнасці і пра рэакцыі з боку міжнароднай супольнасці на гэтыя дзеянні. На сайце будуць публікавацца навіны пра Алеся Бяляцкага і ўся інфармацыя, звязаная з гэтай знакавай справай.

Сайт існуе на англійскай, рускай і французскай мовах і змяшчае сотні фатаграфій і відэа-матэрыялаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках