28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НЗ на «БелАЗе»: работнікі шпіталізаваныя з атручваннем

12
НЗ на «БелАЗе»: работнікі шпіталізаваныя з атручваннем

(абноўлена – 11.00) Восем работнікаў ААТ «БелАЗ» атруціліся хлора-утрымоўвальным хімічным рэчывам.

Пра гэта паведамілі сайту charter97.org ва ўпраўленні Следчага камітэта па Менскай вобласці.

Як адзначылі ў СК 23 красавіка ўвечары ў Жодзінскую гарадскую бальніцу даставілі восем работнікаў «БелАЗа» з прыкметамі атручвання.

Папярэдне ім быў пастаўлены дыягназ «атручванне хлора-утрымоўвальным хімічным рэчывам», іх стан ацэньваецца як здавальняючы.

«Папярэдне ўстаноўлена, што ў працэсе хімчысткі адбылася ўцечка рэагента (газ перхлорэтылен) з рэзервуара агрэгата ў пральні-хімчыстцы», - паведамілі ў СК.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі СК, МНС, Менскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Спецыялістамі праведзены адбор проб паветра працоўнай зоны.

Як адзначылі ва ўпраўленні, у цяперашні час, праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на высвятленне ўсіх абставінаў таго, што адбылося, у тым ліку крыніцы атручвання.

Жодзінскім аддзелам СК праводзіцца праверка па факце шпіталізацыі рабочых ААТ «БелАЗ».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках