28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочых гоняць на штодзённыя суботнікі перад прыездам Лукашэнкі

32

У Хойніках мясцовыя чыноўнікі актыўна рыхтуюцца да прыезду беларускага кіраўніка.

У горадзе ў аўральным парадку наводзяць парадак: беляць бардзюры, фарбуюць платы, рамантуюць прыпынкі грамадскага транспарту, укладваюць новае асфальтавае пакрыццё.

Фасады будынкаў з непрезентабельным выглядам 23 красавіка закрылі маляўнічымі банэрамі з відамі прыроды, а аб'екты, якія не паспелі прывесці ў парадак, зацягнулі зялёнай маскіровачнай сеткай, паведамляе БелаПАН.

Па словах чыноўнікаў райвыканкама, якія прымаюць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні, у сувязі з прыездам Лукашэнкі з 15 красавіка працоўны дзень для чыноўнікаў доўжыцца з 7.00 да 19.00. Таксама штодня праходзяць суботнікі.

Рыхтуюцца сустрэць Лукашэнку і на новым малочна-таварным комплексе ў вёсцы Стралічава Хойніцкага раёна. 23 красавіка тут працавалі спецыялісты райвыканкама, у прыватнасці аддзела адукацыі.

Тут вяліся працы па ўкладцы тратуарнай пліткі, бялілі і фарбавалі адрыны. Ад Хойнікаў да Стралічава дарожная служба кладзе новы асфальт, малюе разметку, рамантуе прыпынкі грамадскага транспарту.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках