28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін «вертыкальшчык» арыштаваны за хабар

34
Яшчэ адзін «вертыкальшчык» арыштаваны за хабар

Па падазрэнні ў атрыманні хабару затрыманы намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама.

Упраўленне Следчага камітэта па Менскай вобласці прыняла да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да намесніка старшыні Барысаўскага райвыканкама, распачатую па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару службовай асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры). Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Менскай вобласці Таццяна Беланогая.

Чыноўнік падазраецца ў атрыманні хабару ў памеры 13.000 даляраў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытання аб узгадненні інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі будынкаў для арганізацыі вытворчасці.

Падазраваны затрыманы.

Таксама паведамляецца, што Следчым камітэтам Беларусі вывучаюцца матэрыялы праверкі, якія паступілі з Міністэрства ўнутраных спраў, па факце перавышэння ўлады і службовых паўнамоцтваў былым старшынёй Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта. Рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы пакуль не прымалася.

Раней Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб вызваленні Мікалая Какоры ад пасады старшыні Жыткавіцкага райвыканкама «за грубае парушэнне службовых абавязкаў і здзяйсненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе».

Па дадзеных праваахоўных органаў, Какора здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні, у выніку якіх нанесены ўрон Жыткавіцкаму райвыканкаму і ў асабліва буйным памеры прадпрыемству «Белдзяржстрах».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках