28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арвідас Анушаўскас: Беларусь уцягваецца ў палітыку, накіраваную супраць Літвы

6
Арвідас Анушаўскас: Беларусь уцягваецца ў палітыку, накіраваную супраць Літвы

Сябра Камітэта абароны Сейма Літвы занепакоены стварэннем расейскай ваеннай базы ў Беларусі.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

«Рэжым Лукашэнкі такім чынам адмаўляецца ад сяброўскай пазіцыі ў дачыненні да Літвы і ператвараецца ў поўнага сатэліта Масквы, цалкам без сваёй самастойнай пазіцыі. А стварэнне любой ваеннай базы каля Літвы, тым больш авіябазы, мае і іншыя наступствы: Беларусь уцягваецца ў ваенныя дзеянні Расеі, накіраваныя супраць усіх краін Балтыі», - заявіў Арвідас Анушаўскас.

У той жа час міністр абароны Літвы лічыць, што новая расейская авіябаза не з’яўляецца пагрозай суседзям Беларусі.

Пра планы па яе стварэнні ўчора заявіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу на сустрэчы з Лукашэнкам.

«Мы пачынаем разглядаць план па стварэнні тут расейскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі, спадзяемся, што ў 2015 годзе тут з'явіцца авіяцыйны полк. У 2013 годзе мы створым авіяцыйную камендатуру тут і паставім першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў», - адзначыў кіраўнік ваеннага ведамства Расеі.

Сяргей Шайгу таксама заявіў, што на пасяджэнні сумеснай калегіі міністэрства абароны Расеі і Беларусі сёння ў Менску будзе разгледжаны вялікі комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, Масква плануе паставіць Менску ў 2013 годзе яшчэ 4 дывізіёна зенітна-ракетных сістэм С-300.

Сёння стала вядома, што новая расейская авіябаза будзе размешчана ў 80 кіламетрах ад беларуска-польскай мяжы. Яе стварэнне падвергнулі крытыцы прадстаўнікі беларускай апазіцыі.

«Гэта не Расея размяшчае авіябазы на тэрыторыі Беларусі. Гэта дыктатар Лукашэнка размяшчае расейскі ваенны аб'ект на нашай тэрыторыі. Робіцца гэта з мэтай умацавання дыктатуры для яе абароны ад дэмакратычных пераменаў. Акрамя таго, гэта рашэнне відавочна накіравана супраць Еўропы, у чым Лукашэнка і сам прызнаўся», - заявіў учора лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках