28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яроменка адправілі ў турму перад «Чарнобыльскім шляхам»

4
Яроменка адправілі ў турму перад «Чарнобыльскім шляхам»

Моладзевы актывіст завочна атрымаў 15 сутак арышту.

Такое рашэнне вынес суддзя Першамайскага раёна Юрый Гарбатоўскі яшчэ 18 красавіка. Уладзіміра Яроменка прысудзілі да 15 сутак арышту нібыта за парушэнне ўмоваў прафілактычнага нагляду. Згодна з пастановай суда, былы палітвязень не знаходзіўся дома ноччу 24 лютага. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Валянціна Цюрава.

Учора днём актывісту «Маладога фронту» патэлефанаваў участковы інспектар і прапанаваў прыйсці да яго ў апорны пункт. Ён і паведаміў былому палітвязню аб тым, што малады чалавек павінен адседзець 15 сутак.

Нагадаем, актывіст «Маладога фронту» Уладзімір Яроменак у студзені 2011 года быў арыштаваны, як падазраваны па справе «аб масавых беспарадках». Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах.

15 сакавіка 2012 года за былым палітвязням быў устаноўлены прэвентыўны нагляд тэрмінам на год. 15 сакавіка 2013 нагляд быў працягнуты яшчэ на паўгода.

Асоба, за якой устаноўлены прэвентыўны нагляд, абавязаная з'яўляцца па выкліках ў органы ўнутраных спраў і даваць тлумачэнні па пытаннях выканання патрабаванняў прэвентыўнага нагляду; папярэдзіць орган унутраных спраў аб змене месца працы і жыхарства; выязджаць за межы раёна (горада) толькі са згоды органа ўнутраных спраў . Пры гэтым упаўнаважаныя супрацоўнікі могуць прыходзіць да такой асобы ў любы час сутак. Пры трох правапарушэннях пад прэвентыўным наглядам можа быць распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках