28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарнобыльская зона гарыць

16

Уздоўж шашы з Чэрыкава ў Касцюковічы паласа чорнай выпаленай зямлі расцягнулася на дзясяткі кіламетраў.

У паветры - характэрны ўедлівы пах спаленай травы. Вакол бязлюдна, паведамляе «Радыё Свабода».

«Вось такія чорныя палосы тут бываюць штогод. І радыяцыя пасля такога ляціць на чыстыя зоны. Напэўна, бессаромныя людзі такое робяць. Хто ж яшчэ можа такое рабіць», - кажа жыхар Чэрыкава Генадзь.

Намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў уражаны ўбачаным:

«Вядома ж, тут трэба рабіць нейкія захады. Вось мы па дарозе бачылі трактар з плугам, будзе рабіць раллю супрацьпажарную. Але яны ўжо спазніліся. Тут ужо ўсё адбылося».

На месцы былых вёсак Вепрын, Чудзяны, Малінаўка і дзясяткаў іншых ля дарогі стаяць памятныя знакі. У мінулым годзе, калі актывісты апазіцыі таксама наведвалі Чарнобыльскую зону, тэрыторыя ля памятных знакаў была ўпарадкаваная. У гэтым годзе засмечаная.

«Калі ў такіх месцах бываеш, то вельмі сумна. Тут калісьці было жыццё. Жылі людзі. А цяпер нават памяць аб людзях і месцах - закінутая. Улады тут ні пра што не клапоцяцца, і стаяць гэтыя камяні закінутыя і непрыбраныя», - адзначае старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Партыйцы наведалі зону, каб прыбраць вакол памятных знакаў, ускласці кветкі да іх, успомніць тых, хто вымушаны быў пакінуць родныя месцы праз радыяцыю.

Аб пахаваных дамах адселеных паселішчаў нагадваць толькі курганы і сады, якія тут разрасліся. Курганоў і садоў шмат: ссохлая трава, дзе не выгарэла, стаіць па пояс.

Пачалі ў зоне разбурацца і панэльныя дамы. Увесь час пасля Чарнобыля яны заставаліся нібыта закансерваванымі, а на самай справе з іх патроху выносілі тое, што можа спатрэбіцца ў гаспадарцы - дошкі з падлогі, аконныя і дзвярныя рамы.

Які ўзровень радыяцыі ў дамах, невядома, але, напэўна, высокі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках