27 красавiка 2024, Субота, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слуханні ў ЕП: Не гуляйце з дыктатарам

83
Слуханні ў ЕП: Не гуляйце з дыктатарам

Дэпутаты Еўрапарламента мяркуюць, што ЧС у хакеі стане самарэкламай Лукашэнкі.

Дэпутаты Еўрапейскага парламента Марэк Мігальскі і Петэр Шцястны, якія ініцыявалі петыцыю аб пераносе ЧС-2014 з Беларусі, узялі ўдзел у спецыяльным слуханні ў гэтым пытанні ў Еўрапарламенце.

Публічнае слуханне на тэму «Правядзенне ў Беларусі Чэмпіянату свету ў хакеі з шайбай у 2014 годзе» арганізавалі еўрадэпутаты Оле Шміт і Мортэн Локегаард.

Марэк Мігальскі, адзін з найбольш актыўных апанэнтаў правядзення чэмпіянату ў Беларусі, падкрэсліў, што яшчэ ёсць час паўплываць на прадстаўнікоў нацыянальных федэрацый хакея, якія прымуць канчатковую пастанову ў сярэдзіне траўня на сустрэчы ў Стакгольме. Дэпутат ад Польшчы прадставіў дзеянні Еўрапейскага Парламента, якія былі зробленыя ў гэтым пытанні да сённяшняга дня, а таксама распавёў аб грамадскіх кампаніях, якія павінны былі прывабіць увагу шырокай грамадскасці да гэтай праблемы. Акрамя іншага, Мігальскі нагадаў пра пэтыцыі, створаныя дэпутатам супольна з Петэрам Шцястным, на глабальнай платформе Change.orgwww.change.org/belarus2014, якую падпісала больш за 18 700 чалавек.

Польскі еўрапарламентарый падкрэсліў, што Еўрапейскі Звяз павінен рэалізаваць на практыцы лозунгі аб еўрапейскіх каштоўнасцях і аб павазе правоў чалавека, а калі Чэмпіянат свету пройдзе ў Беларусі, то стане самарэкламай Лукашэнкі і ягонага рэжыму.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках