2 траўня 2024, Чацвер, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

EUobserver: ЕЗ неабходна вызначыцца са стратэгіяй па Беларусі

20
EUobserver: ЕЗ неабходна вызначыцца са стратэгіяй па Беларусі

Еўрапейскаму Звязу патрэбны выразны адказ на пытанне аб тым, наколькі важная для яго дэмакратычная Беларусь.

У апошнія тыдні мы ўсё часцей чуем, што Менск гатовы прадаць свае самыя прыбытковыя прамысловыя прадпрыемствы. Спіс узначальваюць наваполацкі завод «Нафтан» і Менскі завод колавых цягачоў. У чарзе і іншыя прадпрыемствы: МАЗ, «Гродна Азот», «Інтэграл». Расея таксама зацікаўленая ў куплі «Беларуськалія» - найбуйнейшага вытворцы калійных угнаенняў і нафтаперапрацоўчых заводаў. Калі Беларусь пойдзе на гэта, то яе залежнасць ад Масквы яшчэ больш узмоцніцца, піша аўтарытэтнае брусэльскае выданне EUobserver. Прыводзім вытрымкі з артыкула (пераклад - charter97.org).

Продаж найбуйнейшых прадпрыемстваў будзе азначаць, што беларускія ўлады працягваюць працаваць не маючы планаў па паляпшэнню эканамічнай сітуацыі ў краіне і не збіраюцца развіваць іншыя сектары эканомікі для забеспячэння яе нармальнага функцыянавання пасля продажу сваіх самых прыбытковых кампаній.

Гэтыя дзеянні таксама могуць мець сацыяльныя наступствы. Калі субсідыі на электрычнасць, ваду і жыллёва-камунальныя паслугі зменшацца, то многія беларусы будуць не ў стане забяспечыць свае сем'і.

Узнікае пытанне: ці павінен у такой сітуацыі Еўрапейскі Звяз і іншыя заходнія краіны дапамагаць Беларусі?

Можна разгледзець некалькі варыянтаў такой дапамогі: прадастаўленне крэдыту Міжнароднага валютнага фонду, падтрымка ў рамках «дыялогу па мадэрнізацыі» і палітыкі «Усходняга партнёрства».

Аднак неабходна задаць яшчэ адно пытанне: ці варта Еўрапейскаму Звязу гэта рабіць?

З аднаго боку, застаецца надзея на перамены ў краіне, але з іншага боку, такая дапамога можа стаць яшчэ адным крокам па падтрымцы рэжыму, які толькі падоўжыць яго існаванне.

У рэшце рэшт, неабходны адказ на пытанне аб тым, наколькі важная Беларусь са стратэгічнага пункту гледжання для Еўрапейскага Звяза.

Ці хоча ЕЗ існавання суверэннай Беларусі, грамадзяне якой змогуць самі вызначаць сваю будучыню, або яго цікавіць толькі наяўнасць стабільнага суседа і не хвалюе, хто знаходзіцца ва ўладзе ў Менску.

Калі другое, то трэба перагледзець усходнюю палітыку блока.

Калі першае, то неабходна распрацаваць план дзеянняў у дачыненні да Беларусі і пачаць яго паслядоўную рэалізацыю.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках