2 траўня 2024, Чацвер, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У брэсцкім шпіталі дзяцей лечаць у палатах з цвіллю на столі

26

Яна ўтварылася на шчылінах паміж сценамі і на стыках пліт перакрыцця.

Такую карціну можна назіраць у пульманалагічным аддзяленні Брэсцкага абласнога дзіцячага шпіталя, паведамляе «Еўрарадыё».

Дзіця адной з жыхарак горада на днях выпісалася з гэтага шпіталя.

«У гэтай палаце, вядома, жорстка. Я яшчэ ў адну зазірала, але там толькі пачынае гэтая цвіль распаўсюджвацца. У калідоры яна цягнецца таксама, але самая жорсткая карціна ў душы - там таксама ўсё чорнае. Я такога ў жыцці яшчэ не бачыла! Яна ж атрутная вельмі, а дзеці ўсім гэтым дыхаюць», - распавядае яна.

Па словах жанчыны, рабіць рамонт у шпіталі не спяшаюцца.

«Персанал, можа, ужо звыкся з гэтым. Іх нібыта ў новы будынак збіраюцца перасяліць, але ўсё ніяк не пераселяць», - кажа брэстаўчанка.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках