2 траўня 2024, Чацвер, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тыбецкія манахі ўчынілі самаспаленне ў Кітаі

2
Тыбецкія манахі ўчынілі самаспаленне ў Кітаі

Двое тыбецкіх манахаў здзейснілі самаспаленне на поўдні Кітая.

Пра гэта паведаміла арганізацыя тыбецкіх актывістаў «Свабодны Тыбет», якая базуецца ў Лондане, перадае BBC.

Па дадзеных актывістаў, манахі ўчынілі акт пратэсту ў агульным зале манастыра ў правінцыі Сычуань, размешчанай паблізу Тыбецкага нагор'я.

Гэты манастыр быў цэнтрам пратэстаў у апошнія гады, што падштурхнула ўлады Кітая пачаць буйную аперацыю па забеспячэнні бяспекі ў Сычуані.

Больш за 100 жыхароў Тыбету здзейснілі самаспаленне з 2011 года ў знак пратэсту супраць кіраўніцтва краіны ў Пекіне. Кітайскі ўрад абвінавачвае духоўнага лідэра Тыбета Далай-ламу ў правакаванні пратэстаў.

Акцыі салідарнасці з жыхарамі Тыбету, які больш за паўстагоддзя знаходзіцца пад акупацыяй камуністычнага Кітая, перыядычна праходзяць па ўсім свеце, у тым ліку, і ў Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках