2 траўня 2024, Чацвер, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня Слонімскага райсавета выгнаў журналіста з сустрэчы з жыхарамі

19
Старшыня Слонімскага райсавета выгнаў журналіста з сустрэчы з жыхарамі

Прадстаўнік улады не пагадзіўся размаўляць з людзьмі ў прысутнасці незалежнага журналіста.

Вёска Пасінічы Слонімскага раёна адносіцца да Азгіновічскага сельсавету, але раённае начальства вырашыла далучыць яе да Азярніцкага. З Пасінічаў да Азгіновічаў можна было дабрацца пешшу або на ровары, а сама кантора сельсавета знаходзіцца на адлегласці каля трох кіламетраў ад вёскі. А вось калі Пасінічы далучаць да Азярніцкага сельсавету, то ім прыйдзецца да канторы дабірацца 17 кіламетраў. Людзі, а гэта ў асноўным пенсіянеры, забілі трывогу і выйшлі на вуліцу, патрабуючы пакінуць іх на тэрыторыі ранейшага сельсавета, піша ПЦ «Вясна».

Жыхары вёскі звярнуліся ў «Газету Слонимскую» і запрасілі журналіста на сустрэчу з прадстаўнікамі ўладаў.

Журналіст газеты Уладзімір Шумель прыехаў у Пасінічы ў прызначаны дзень. А праз некаторы час з'явіўся і старшыня Слонімскага раённага савета «дэпутатаў» Сяргей Рагозік (на фота). Ён прыехаў на «Волзе» і, выйшаўшы з машыны, адразу паставіў умову: журналіст «Газеты Слонимской» павінен пакінуць месца сустрэчы, або ўлады не будуць «разбірацца ў сітуацыі».

Журналіст быў вымушаны пакінуць сход вяскоўцаў, але спадар Рагозік так і не вырашыў праблему жыхароў вёскі Пасінічы. У сельсавет па розных справах ім прыйдзецца дабірацца 17 кіламетраў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках