2 траўня 2024, Чацвер, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Кыргызскіх праваахоўнікаў у Беларусь запрасіў Макей

12
МУС: Кыргызскіх праваахоўнікаў у Беларусь запрасіў Макей

У Менску пацвердзілі чарговую просьбу кыргызскага боку аб выдачы Бакіевых.

Прадстаўнікі праваахоўных органаў Кыргызстана, якія прыбылі ў Менск, прадставілі беларускаму боку спіс асоб - грамадзян гэтай краіны, з просьбай аб іх вышуку і выдачы, у іх ліку - экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў.

«У Менску знаходзіцца рабочая група на чале з намеснікам генеральнага пракурора Кыргызстана, якая сустракаецца з прадстаўнікамі генпракуратуры і МУС», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у чацвер начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

«Яны паўторна звярнуліся да нас з просьбай аб вышуку пэўнай катэгорыі асоб - грамадзян Кыргызстана, і аб іх экстрадыцыі, у тым ліку і Бакіева», - сказаў Бягун.

Ён таксама адзначыў, што дадзеная дэлегацыя «знаходзіцца ў Беларусі па запрашэнні міністра замежных спраў нашай краіны».

Нагадаем, учора стала вядома, што намеснік міністра МУС Кыргызстана паехаў у Менск дамагацца экстрадыцыі Бакіевых. Мэтай камандзіроўкі прадстаўнікоў МУС і пракуратуры Кыргызстана стала наладжванне ўзаемадзеяння з праваахоўнымі органамі Беларусі па вышуку, затрыманню і экстрадыцыі злачынцаў. Гаворка ідзе пра магчымасць крымінальнага пераследу злачынцаў рознага, у тым ліку і самага высокага ўзроўню.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Фурхат Усенаў пацвердзіў, што ў пераліку асоб, якіх мае на ўвазе кыргызскі бок, значацца экс-прэзідэнт Курманбек Бакіеў, яго брат Жаныш Бакіеў, а таксама іншыя набліжаныя да іх асобы, якія, па наяўных дадзеных, знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, былы кіраўнік Кыргызстана і яго брат Жаныбек Бакіеў абвешчаныя ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Яны абвінавачваюцца па артыкулах крымінальнага кодэксу ў саўдзеле ў масавых забойствах. Кыргызскі кіраўнік з сям'ёй хаваецца ў Беларусі з красавіка 2010 года. Яшчэ ў жніўні 2010 года Курманбеку Бакіеву быў выдадзены пашпарт грамадзяніна Беларусі, а ў гэтым годзе ён набыў дом за 2 млн даляраў на ўскраіне Менска. У лютым 2013 года ён быў завочна прысуджаны да 24 гадоў турмы.

Кыргызстан неаднаразова звяртаўся да Беларусі з нагоды экстрадыцыі Бакіевых.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках