2 траўня 2024, Чацвер, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вуліца Карла Маркса ў Менску зноў стане пешаходнай

11
Вуліца Карла Маркса ў Менску зноў стане пешаходнай

З 9 траўня па верасень па выходных днях частка вуліцы Карла Маркса ў Менску зноў стане пешаходнай.

Як і ў мінулым вясенне-летнім сезоне, па суботах і нядзелях тут будуць выступаць вулічныя музыкі, аматарскія тэатральныя калектывы. Мінакі змогуць набыць вырабы рамеснікаў, пішуць «Менск-Навіны».

- Увечары па пятніцах будуць усталёўвацца агароджы, якія перашкаджаюць уезду на пешаходную вуліцу. Разглядаюцца некалькі варыянтаў: магчыма, гэта будуць дэкаратыўныя агароджы або стандартныя малыя архітэктурныя формы, - паведаміў начальнік аддзела ДАІ Ленінскага РУУС Сяргей Туркін. - На праспекце Незалежнасці, вуліцах Камсамольскай і Карла Маркса з'явяцца інфармацыйныя знакі, якія папярэджваюць пра закрыццё па выходных днях у летні перыяд.

У ДАІ падкрэслілі, што ў суботу раніцай на пешаходнай вуліцы машын быць не павінна. Таму прыпаркаваны тут транспарт будуць эвакуяваць напярэдадні ўначы. Кіроўцам рэкамендуюць не пакідаць машыны на пешаходным участку Карла Маркса позна ўвечары па пятніцах.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках