2 траўня 2024, Чацвер, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады баяцца забастовак рабочых

12
Улады баяцца забастовак рабочых

У Баранавічах сябрам свабоднага прафсаюза адмовілі ў памяшканні для правядзення сустрэч з незадаволенымі рабочымі.

24 красавіка супрацоўніца баранавіцкага гатэля «Гарызонт-Тур» (вуліца Савецкая, 82) патэлефанавала грамадскаму актывісту Віктару Мезяку і паведаміла, што адміністрацыя адмаўляе гарадской структуры свабоднага прафсаюза ў прадастаўленні канферэнц-залы 25 красавіка і спыняе з ёй усё адносіны, не назваўшы пры гэтым ніякіх прычын такога нечаканага рашэння, піша ПЦ «Вясна».

Яшчэ 18 красавіка гарадскія актывісты свабоднага прафсаюза правялі сустрэчу жыхароў горада са старшынёй Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (Прафсаюз РЭП) і іншых галін народнай гаспадаркі Генадзем Фядынічам. Гэтая сустрэча якраз і адбылася ў памяшканні гарадскога гатэля «Гарызонт-Тур». Удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што неабходна арганізаваць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для баранавіцкіх рабочых, каб людзі ведалі, што трэба рабіць, калі іх працоўныя правы парушаюцца.

Першая такая кансультацыя павінна была адбыцца ў чацвер, 25 красавіка, у канферэнц-зале гасцініцы «Гарызонт» з 18.00 да 19.00.

- Не далі памяшкання для сустрэчы 25 красавіка нашага юрыста з рабочымі горада. Але сёння цяпло, дзень доўгі, і ў Баранавічах шмат месца, дзе можна арганізаваць такую сустрэчу, - паведаміў кіраўнік гарадскога аддзялення РЭП Рыгор Грык.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках