2 траўня 2024, Чацвер, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд Ізраіля разглядае справу Лібермана

Суд Ізраіля разглядае справу Лібермана

Іерусалімскі міравы суд прыступіў у чацвер да разгляду «па сутнасці» справы экс-кіраўніка МЗС Ізраіля Авігдора Лібермана.

Пракуратура імкнецца даказаць, што ураджэнец Малдавіі парушыў закон, паспрыяўшы кар'ернаму прасоўванню экс-амбасадара ў Беларусі Зеева Бен-Ар'е, які падаў Ліберману магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі следства па ягонай справе аб карупцыі, пазней закрытай за недахопам доказаў. Ліберману прад'яўленыя абвінавачванні ў злоўжыванні грамадскім даверам. Сам ён настойвае на сваёй невінаватасці, паведамляе РІА «Новости».

Першым сведкам выкліканы Бэн-Ар'е, раней прысуджаны да грамадскіх прац у рамках здзелкі са следствам. Ад яго чакаюць паказанняў аб тым, як Ліберман распарадзіўся закрытай інфармацыяй, перададзенай яму ў амбасадзе ў Менску, і ў якой ступені ён пасля гэтага ўдзельнічаў у прызначэнні Бэн-Ар'е амбасадарам у Латвіі. «У мяне ёсць шанец сказаць праўду, і я адкажу на любыя пытанні. Мае асабістыя адносіны з Ліберманам на справу не паўплываюць», - сказаў ён журналістам перад пасяджэннем, якое праходзіць у гістарычным будынку Рускай духоўнай місіі.

У выпадку апраўдання Ліберман збіраецца вярнуцца на пасаду кіраўніка МЗС, якую яму абяцаў прэм'ер-міністр Біньямінам Нетаньяху яшчэ да студзеньскіх выбараў у парламент.

У блоку «Лікуд-Бейтэну», які перамог на выбарах, Ліберман займае другое месца пасля Нетаньяху. Зараз палітык займае пасаду старшыні камісіі Кнэсета па замежных справах і абароне. Паводле раней апублікаванага графіку, судовыя слуханні завершацца ў траўні, а вердыкту чакаюць не пазней ліпеня.

Нагадаем, Авігдора Лібермана неаднаразова падвяргалі крытыцы за сяброўства з беларускім дыктатарам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках