2 траўня 2024, Чацвер, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка восенню паляціць у Казахстан

11
Лукашэнка восенню паляціць у Казахстан

Беларускі кіраўнік плануе восенню 2013 года наведаць з візітам Казахстан.

Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас перамоваў у пашыраным складзе з прэм'ер-міністрам Казахстана Серыкам Ахметавым у чацвер у Менску, піша newskaz.ru.

«Нам трэба было б выйсці на стварэнне свайго роду дарожнай карты нашых сумесных інтэграцыйных праектаў на 2014-2016 гады. Можна было б гэтую дарожную карту замацаваць адпаведным пагадненнем падчас планаванага візіту Лукашэнкі ў Казахстан восенню бягучага года», - сказаў Мясніковіч.

Падчас сустрэчы Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Казахстана, якая таксама адбылася сёння, было заяўлена, што Беларусь і Казахстан у бліжэйшыя гады могуць значна павялічыць двухбаковы тавараабарот.

Што тычыцца двухбаковых адносінаў, то, паводле слоў прэм'ер-міністра, аб'ём тавараабароту ў $1 млрд. далёка не мяжа.

«У нас велізарны патэнцыял, і мы павінны ў бліжэйшыя гады павялічыць яго як мінімум удвая», - лічыць Серык Ахметаў. Пры гэтым ён заўважыў, што тавараабарот у асноўным складаецца з прадукцыі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, апрцоўчых галін. «Таму нам трэба ствараць практычна ва ўсіх галінах эканомікі сумесныя прадпрыемствы і пастаўляць прадукцыю, у тым ліку на рынкі іншых краін», - падкрэсліў прэм'ер-міністр Казахстана.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках