2 траўня 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску чакаюць пяты транш крэдыту ЕўрАзЭС

11
У Менску чакаюць пяты транш крэдыту ЕўрАзЭС

Міністэрства фінансаў Беларусі разлічвае атрымаць пяты транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 440 млн. даляраў да канца бягучага месяца.

Пра гэта 25 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску заявіў першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын, піша БелаПАН.

«Што да пятага траншу крэдыту АКФ ЕўрАзЭС, то ў цяперашні час ідзе працэс афармлення рашэння. Мы не выключаем магчымасці і нават вельмі спадзяемся, што да канца бягучага месяца мы гэтыя 440 млн. даляраў атрымаем», - сказаў Амарын.

Кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова ў размове з журналістамі 2 красавіка таксама не выключыла, што Беларусь можа атрымаць пяты транш крэдыту АКФ ЕўрАзЭС да канца гэтага месяца. «Ёсць надзея, здаровы сэнс павінен перамагчы. Калі не сёння, то заўтра», - сказала яна.

Разам з тым Ермакова паведаміла, што на пасяджэнні экспертнай рады Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 1 красавіка канкрэтных рашэнняў з гэтай нагоды прынята не было. Па словах Ермаковай, беларускі бок не згодны з той пазіцыяй, якая выказвалася на пасяджэнні рады. На ўдакладняючае пытанне, што гэта за пазіцыя, кіраўнік Нацбанка адказала: «Не будзем выказвацца загадзя. Дачакаемся рашэння».

Нагадаем, 27 сакавіка міністр фінансаў Андрэй Харкавец заявіў журналістам, што ва ўрадзе чакаюць пералічэння чарговага траншу Беларусі ўжо ў красавіку.

Рада Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС прыняла рашэнне аб выдзяленні Беларусі стабкрэдыту на $3 млрд у чэрвені 2011 года. У межах крэдыту прадугледжанае выдзяленне 6-ці траншаў у 2011-2013 гадах. Беларусь атрымала чатыры траншы на агульную суму $1,68 млрд у 2011-2012 гадах.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках