2 траўня 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу аб фінансавай пірамідзе «МММ» накіравалі ў суд

7
Справу аб фінансавай пірамідзе «МММ» накіравалі ў суд

Махляроў з фінансавай піраміды «МММ-2011» будуць судзіць.

Генеральнай пракуратурай 25 красавіка накіраваная ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь для вызначэння падсуднасці крымінальная справа па абвінавачанні 13 удзельнікаў «фінансавай піраміды» «МММ-2011», якая дзейнічала ў Рэспубліцы Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, яны абвінавачваюцца «ў ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі, звязанай з атрыманнем прыбытку ў асабліва буйным памеры, здзейсненай арганізаванай групай, гэта значыць, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.233 КК».

У мэтах спагнання даходу ад ажыццяўлення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, атрыманага злачынным шляхам, Генеральнай пракуратурай да абвінавачаных пададзеныя пазоўныя патрабаванні на агульную суму 4,5 млрд. рублёў.

Нагадаем, 16 сакавіка 2012 года спецназ узяў штурмам офіс фінансавай піраміды «МММ» у Менску, былі затрыманыя некалькі чалавек. Тады ж Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да арганізатараў фінансавай піраміды ў Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках