2 траўня 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас прызначаны віцэ-прэм'ерам «у інтэграцыйных пытаннях»

21
Румас прызначаны віцэ-прэм'ерам «у інтэграцыйных пытаннях»

У складзе ўрада Беларусі з'явіўся новы-стары віцэ-прэм'ер Сяргей Румас.

Стары - бо Румас, які цяпер кіруе Банкам развіцця, ужо займаў пасаду віцэ-прэм'ера РБ. Новы - бо пад Румаса ўказам Лукашэнкі створаная новая віцэ-прэм’ерская пасада, паведамляе АФН.

Згодна з дакумэнтам Румасу нададзеныя паўнамоцтвы віцэ-прэм'ера РБ у пытаннях дзейнасці Беларусі ў рамках «саюзнай дзяржавы», Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Еўразійскай эканамічнай супольнасці, а таксама фармавання Еўразійскага эканамічнага саюза.

Акрамя таго, Румасу нададзеныя паўнамоцтвы прадстаўніка Беларусі ў Радзе Еўразійскай эканамічнай камісіі (гэтую пасаду Лукашэнка так і не рызыкнуў перадаваць Пракаповічу ці Сямашку).

Румас таксама ўключаны ў склад Савета Міністраў і Прэзідыума Савета Міністраў РБ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках