2 траўня 2024, Чацвер, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускую прапаганду адправяць стажавацца на Кубу

31
Беларускую прапаганду адправяць стажавацца на Кубу

Куба і Беларусь плануюць пачаць праграму ўзаемных стажаванняў для журналістаў.

Аб гэтым сёння паведаміў першы намеснік старшыні пралукашэнкаўскага Беларускага саюза журналістаў Вадзім Гігін на вечарыне, прысвечанай кубінскім СМІ, у менскім Доме прэсы, паведамляе БелТА.

Стажаванне будуць ажыццяўляць Беларускі саюз журналістаў і аналагічная кубінская арганізацыя.

Акрамя таго, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кубы ў Беларусі Альфрэда Ньевэс Партуонда стаў членам афіцыйнага Беларускага саюза журналістаў. Пасведчанне члена гэтай журналісцкай арганізацыі падчас мерапрыемства ў Доме прэсы дыпламату ўручыў Вадзім Гігін.

«Для мяне гэта вялікі гонар. У свой час я скончыў Вышэйшую вайскова-палітычную вучэльню ў Львове», - сказаў кубінскі пасол. Ён таксама адзначыў, што ў той час савецкая журналістыка была для яго вялікай школай.

Альфрэда Ньевэс Партуонда пасля заканчэння ВНУ працаваў у кубінскіх друкаваных выданнях, на радыё, у тым ліку займаўся вайсковай журналістыкай. Затым ён пачаў кар'еру ў МЗС Кубы. На думку пасла, у журналістыкі і дыпламатыі шмат агульнага. Ён таксама выказаў спадзяванне, што ў беларускіх СМІ будзе больш надавацца ўвагі кубінскай тэме, у прыватнасці, праблеме блакады з боку ЗША. Дыпламат падзякаваў беларускай старане, у тым ліку Міністэрству інфармацыі, за плённае супрацоўніцтва.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках