28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Саннікаў, Байдэн і Маккэйн

28

(абноўлена - 12:27) Фота сустрэчы беларускі палітык апублікаваў у сваім блогу.

«Без гальштукаў абмеркавалі Беларусь з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і сэнатарам Маккэйнам», напісаў у сваім блогу ў Facebook Андрэй Саннікаў, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, які адседзеў за гэта паўтары гады ў турме.

У амерыканскім горадзе Седона (штат Арызона) пачаў працу форум «Як мы можам эфектыўна падтрымаць свабоду і дэмакратыю?» У мерапрыемстве бярэ ўдзел лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Саннікаў сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і сэнатарам Джонам Маккэйнам. Як паведаміў лідар «Еўрапейскай Беларусі» сайту charter97.org, абодва палітыкі прасілі перадаюць сваю падтрымку беларускаму народу.

Віцэ-прэзідэнт адзначыў, што «ЗША падтрымліваюць змагароў за свабоду ў Беларусі і займаюць у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі прынцыповую пазіцыю. Ніякага прагрэсу ў Беларусі ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека не адзначана, наадварот, сітуацыя толькі пагоршылася. Таму пазіцыя ЗША застаецца нязменнай».

У гэты ж час прадстаўнікі беларускай улады спрабуюць мець стасункі з амерыканскімі ўладамі з дапамогай лістоў. Так, падчас сустрэчы 26 красавіка міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей перадаў праз Часовага паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Ітана Голдрыча ліст дзяржаўнага сакратара ЗША Дж.Кэры, у якім «выкладаюцца перспектывы развіцця беларуска-амерыканскіх стасункаў».

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках