29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падземны пераход каля ГУМа затапіла кіпенем

9

Няштатная сітуацыя адбылася ў падземным пераходзе на вуліцы Леніна каля менскага ГУМа і Нацбанка.

Ноччу з-пад зямлі ішоў густы пар, які відавочцы спачатку прынялі за дым пажару.

«У дадзены момант валіць з усіх выхадаў падземнага пераходу дым. Пажарных няма», - напісаў ў 01:10 на форуме onliner.by карыстач і размясціў некалькі фатаграфій.

У МНС інфармацыю аб узгаранні не пацвердзілі. Як высветлілася, ноччу пры правядзенні планавых работ у пераходзе здарыўся прарыў цеплатрасы.

- Гэта адбылося дзесьці ў 0:30, пераход быў затоплены, за 30-40 хвілін удалося лакалізаваць і ліквідаваць пашкоджанне, - распавялі спецыялісты 2-га сеткавага раёна Менскіх цеплавых сетак. - На шчасце, у момант прарыву ніхто не пацярпеў. Вядома, сітуацыя не зусім штатная, але мы да яе былі гатовыя. Аб правядзенні планавых выпрабаванняў на цепласетках напярэдадні паведамлялася ў СМІ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках