25 красавiка 2024, Чацвер, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці загінулага школьніка адклікала пазоў да кіроўцы «Паршэ»

140
Маці загінулага школьніка адклікала пазоў да кіроўцы «Паршэ»

Сваякі загінулага менскага школьніка адклікалі свае пазовы да кіроўцы, які здзейсніў наезд.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Менска, пацярпелыя па справе аб загінулым пад коламі «Паршэ-Каен» у лістападзе 2012 года трэцякласніку Уладзіславе Грудзьеве адклікалі свае пазовы да асуджанага кіроўцы Андрэя Забабуры.

Вытворчасць па грамадзянскай справе ў судзе Фрунзенскага раёна спыненая з-за адмовы пазоўнікаў ад пазоваў у сувязі з іх добраахвотным выкананнем.

Нагадаем, маці загінулага Уладзіслава Грудзьева патрабавала з Андрэя Забабуры 200 млн. рублёў, бабуля - 150 млн., дзядуля - 100 млн. рублёў. Праўда, пасля трагедыі Забабура ўжо перадаў маці 200 млн. рублёў.

15 лютага кіроўца аўтамабіля «Паршэ-Каен» Андрэй Забабура, які 13 лістапада мінулага года збіў трэцякласніка СШ № 23 Уладзіслава Грудзьева прама каля школы, судом Фрунзенскага раёна быў прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.

38-гадовы дырэктар прыватнай фірмы прызнаны вінаватым па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

29 сакавіка калегія Менскага гарадскога суда не задаволіла скаргу абароны Андрэя Забабуры на прысуд суда Фрунзенскага раёна Менска і пакінула яго ў сіле.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках