20 красавiка 2024, Субота, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакатам і ІП вернуць поўную дапамогу на дзяцей

13
Адвакатам і ІП вернуць поўную дапамогу на дзяцей

У Беларусі падрыхтаваны праект указа, які паляпшае становішча адвакатаў і некаторых іншых катэгорый, якія атрымліваюць дапамогу па доглядзе за дзецьмі да трох гадоў.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў (РКА) Віктар Чайчыц, перадае БелТА.

«Гэты ўказ закранае інтарэсы і індывідуальных прадпрымальнікаў, і натарыўсаў, і адвакатаў», - сказаў Віктар Чайчыц.

Ён нагадаў, што не так даўно з-за зменаў у заканадаўстве ў адвакатаў і іншых згаданых вышэй катэгорый паўсталі некаторыя праблемы з дзіцячымі дапамогамі.»

«Нашы адвакаты, калі можна так выказацца, былі ўшчэмленыя», - адзначыў старшыня РКА.

Яны атрымлівалі дапамогу меншую па памеры, чым іншыя грамадзяне.

У праекце ўказа гаворыцца, што гэтыя катэгорыі змогуць атрымліваць 100% ад памеру дапамогі, якая выплачваецца астатнім. Для гэтага адвакат павінен будзе прадастаўляць даведку ўстаноўленага ўзору, якая пацвярджае, што ён не займаўся адвакацкай дзейнасцю падчас дэкрэтнага адпачынку.

Нагадаем, са студзеня 2013 года ў Беларусі запрацаваў новы закон аб дапамогах на дзяцей. Паводле гэтага закона, адвакатам і ІП дапамогу на дзяцей скарацілі ў 2 разы, бо чыноўнікі лічаць, што гэтыя мамы могуць працаваць і ў дэкрэтным адпачынку.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках