29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забароняць выдачу зарплаты наяўнымі

187
У Беларусі забароняць выдачу зарплаты наяўнымі

Улады заканадаўча забароняць усім суб'ектам гаспадарання выдачу зарплаты наяўнымі грашыма.

Урад і Нацбанк зацвердзілі план сумесных з удзельнікамі фінрынку дзеянняў, накіраваны на павелічэнне долі безнаяўных разлікаў у рознічным тавараабароце і абароце платных паслуг насельніцтву да 50% да 1 студзеня 2016 года.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай пастанове Саўміна і Нацбанка N246/4, якая апублікаваная на сайце Нацбанка.

Згодна з гэтым планам, прадугледжаны шэраг адміністрацыйных мер, накіраваных на стымуляванне росту долі безнаяўных разлікаў. Так, плануецца павялічыць колькасць аб'ектаў, якія падлягаюць аснашчэнню плацежнымі тэрміналамі для картак за кошт пашырэння іх пераліку і змяншэння норм парогавых значэнняў выручкі для абавязковага ўсталявання плацежных тэрміналаў.

На працягу гэтага года Нацбанк унясе ва ўрад прапанову аб устанаўленні гранічнага памеру плацяжу наяўнымі, звыш якога аплата павінна ажыццяўляцца толькі ў безнаяўнай форме.

У пастанове таксама адзначаецца, што ў 2013-2015 гадах прадугледжанае забеспячэнне пераходу на выплату зарплаты работнікам суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці праз рахункі ў банках, да якіх будуць выдадзеныя карткі ўнутранай плацежнай сістэмы і па жаданні ўладальнікаў рахункаў - карткі міжнародных плацежных сістэм.

Большасць беларусаў не давяраюць захоўванне сваіх грошай банкаўскім карткам, таму ў дні заробкаў перад банкаматамі выстройваюцца вялікія чэргі. Гэта звязана з тым, што з банкаўскіх картак неаднаразова знікалі грошы, а таксама з частымі праблемамі ў працы банкаўскіх тэрміналаў.

Фота: photo.bymedia.net

Напісаць каментар 187

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках