19 красавiка 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ус павіншаваў Пуціна

102
Ус павіншаваў Пуціна

2 красавіка былы кандыдат у прэзідэнты Зміцер Ус павіншаваў расейскага прэзідэнта з так званым «Днём яднання народаў Беларусі і Расеі».

«Жадаю, каб грандыёзны праект ТС-АЭП-Еўразійскі Саюз пачаў працаваць і стаў самым магутным саюзам у свеце ў імя працвітання нашых брацкіх народаў», - цытуе Змітра Уса сайт byrunews.org.

«99% беларусаў размаўляюць і думаюць па-руску. Асноўнай рэлігіяй у Беларусі, як і ў Расеі, з'яўляецца праваслаўе. Нас аб'ядноўвае падобная гісторыя і культура. 1,5 млн. беларусаў працуюць у Расеі і 20 тыс. навучаюцца у Расейскіх універсітэтах.

Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё палітычных і эканамічных адносін нашых краін. Беларускае кіраўніцтва парушае падпісаныя пагадненні ў рамках ТС-АЭП, перашкаджае прыватызацыі і пераходу да рынкавай эканомікі.

Большасць беларускіх грамадзян хочуць і жадаюць, каб 1 студзеня 2015 года адбыўся Еўразійскі Саюз», - адзначае Зміцер Ус у віншаванні Уладзіміру Пуціну.

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках