28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая пагроза збройнаму бізнесу Лукашэнкі

24
Новая пагроза збройнаму бізнесу Лукашэнкі

Міжнародная дамова аб гандлі зброяй ставіць пад пагрозу таемны продаж узбраенняў і тэхналогій краінам-ізгоям.

Тэкст дамовы быў зацверджаны Генеральнай Асамблеяй ААН 2 красавіка. Яго ўхвалілі 154 краін, то ёсць пераважная большасць. Супраць прагаласавалі толькі Паўночная Карэя, Іран і Сірыя. 23 краіны, у ліку якіх Беларусь, Расея і Кітай, устрымаліся, паведамляе «Інтэрфакс».

Хоць ідэя Міжнароднай дамовы аб гандлі зброяй (МДГЗ) першапачаткова была выказана групай нобелеўскіх лаўрэатаў, яе сучаснае аўтарства належыць былому кіраўніку МЗС Велікабрытаніі Джэку Стро. Прычынай, якая падштурхнула яго паспрабаваць давесці да лагічнага завяршэння гэтую самую маштабную за апошнія паўтара дзесяцігоддзя ініцыятыву ў галіне глабальнага кантролю над гандлем зброяй, быў просты факт: пералік дзяржаў, на якія распаўсюджвалася ўведзенае Еўразвязам эмбарга на пастаўку зброі, заўсёды быў нашмат шырэй спісу краін, якія падпадаюць пад аналагічныя санкцыі ААН, піша «Коммерсант».

На практыцы гэта азначала, што Кітай, Беларусь, М'янма, Судан і Сірыя, якія знаходзяцца пад збройным эмбарга Еўрапейскага Звяза, маглі бесперашкодна закупляць зброю ў іншых, менш педантычных пастаўшчыкоў - у першую чаргу ў Расеі - і перапрадаваць яе. Аднак ЕЗ такая сітуацыя відавочна не задавальняла.

Моцнымі бакамі дамовы можна лічыць тое, што яна носіць юрыдычна абавязвальны характар; ахоплівае практычна ўсе звычайныя ўзбраенні; уключае нормы, якія вызначаюць, калі экспарцёр павінен адмовіцца ад пастаўкі зброі.

Аднак у новым дакуменце ёсць дастаткова нестыковак і слабых месцаў. Так, першапачаткова многія дзяржавы, уключаючы Расею, зыходзілі з таго, што МДГЗ павінен перш за ўсё стаць інструментам барацьбы з нелегальным гандлем зброяй. Але ў яго выніковым варыянце, да расчаравання Масквы, дакумент звёўся да рэгулявання легальнага сектара гандлю зброяй з прыкметным акцэнтам на захаванне гуманітарнага права і правоў чалавека.

Акрамя таго, у МДГЗ не прадугледжана галоўнае, пра што думаў Джэк Стро: у ім пакуль няма механізму кантролю над выкананнем дамовы і пакарання для яго парушальнікаў. Больш за тое, кожная краіна-экспарцёр па-ранейшаму будзе сама вызначаць, ці ёсць рызыка таго, што дзяржава, якаяімпартуе зброю, стане выкарыстоўваць яе для «сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека» або «генацыду», тлумачэнне якіх таксама не ўзгоднена.

Фактычна права на прыняцце санкцый у дачыненні да пастаўшчыкоў зброі па-ранейшаму застанецца за Радай бяспекі ААН, і ў гэтай частцы новая дамова не змяніла нічога. І ўсё ж такі яе можна лічыць прыкметным крокам наперад: бо зараз ўдзельнікам МДГЗ прыйдзецца раскрываць інфармацыю аб пастаўках, якія раней па ўзаемнай згодзе пакупнік і прадавец дамаўляліся засакрэціць. Акрамя таго, МДГЗ стане міжнароднай пляцоўкай, на якой будуць абмяркоўвацца скандальныя або спрэчныя здзелкі. А дзяржавы, якія не далучыліся да дакумента, рызыкуюць страціць магчымасць атрымліваць ад ЕЗ і ЗША ўзбраенні, ваенныя тэхналогіі і тэхналогіі падвойнага прымянення.

Адмову Расеі ад падпісання гістарычнага дакумента многія СМІ звязваюць з продажам Масквой узбраенняў у ваюючыя краіны. Беларусь таксама падазраецца праваабаронцамі і міжнароднымі арганізацыямі ў пастаўках зброі, у тым ліку і расейскай вытворчасці сірыйскаму дыктатару Башару Асаду, а таксама іншым краінам-ізгоям, якія знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі.

У прыватнасці, некаторыя спецыялісты лічаць, што нядаўняя дапрацоўка ЗРК «Бук» (на фота), якія знаходзяцца на ўзбраенні сірыйскага войска выканана пры садзейнічанні беларускага прадпрыемства «Алеўкурп». Таксама ў якасці магчымага распрацоўніка і выканаўцы праграмы мадэрнізацыі СПА Ірана і Сірыі некаторыя аналітыкі называюць беларускае прадпрыемства ААТ «Тэтраэдр», заснаванае ў 2001 годзе, якое спецыялізуецца на мадэрнізацыі савецкіх зенітна-ракетных комплексаў (ЗРК). Яно мае ліцэнзію на вядзенне самастойнай знешнеэканамічнай дзейнасці па лініі ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі дзяржавамі.

Фотa: master-z-great

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках