28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У самалёце «Белавія» памёр спартыўны лекар з Францыі

33
У самалёце «Белавія» памёр спартыўны лекар з Францыі

Філіпе Ганглоф знаходзіўся ў Беларусі разам з французскай зборнай па грэка-рымскай барацьбе.

Падчас вяртання ў Парыж яму стала вельмі дрэнна ў самалёце, перадае «Еўрарадыё».

Выпадак адбыўся яшчэ 15-га сакавіка. Зборная Францыі па грэка-рымскай барацьбе вярталася з Менска ў Парыж рэйсам «Белавія».

«Наш самалёт быў апошнім, які выпусцілі ў завіруху. Узляталі цяжка, нас боўтала, - распавядае сведка трагедыі, якая таксама ляцела ў Парыж. - Яшчэ перад пасадкай было відаць, што гэтаму мужчыну дрэнна. Яму дапамагалі выходзіць з аўтобуса, падтрымлівалі, калі ішоў на борт. Калі ўжо ляцелі, у самалёце яму стала яшчэ горш, ён некалькі разоў наведваў туалет. Ішоў туды, трымаючыся за сядзенні.

І вось, калі падлятае да Парыжа, да туалета падбег трэнер іх каманды, пачаў клікаць спартсменаў. Стала зразумела, што нешта адбылося.

Падышоў час пасадкі, сцюардэсы папрасілі ўсіх сесці і патрабавалі вызваліць туалет. У выніку дзверы адкрылі прымусова. Яго паклалі ў праход. Не ведаю, ён быў мёртвым ці можна было чымсьці дапамагчы. Пачалася мітусня. На борце быў пасажыр-лекар, які туды падышоў. Сцюардэсы туды-сюды бегалі. Спачатку доўга шукалі паўсюль кіслародную маску. Па гучнай сувязі ім паведамлялі: «Паглядзі справа, паглядзі злева». У выніку маску на дзесяты раз знайшлі. Потым абсалютна гэтак жа бегалі і шукалі кіслародны балон. А ён ужо не дыхаў, патрэбна была кіслародная падушка, каб прымусова ўводзіць кісларод. У іх гэтага на борце не было. Калі самалёт спыніўся ў «Шарль дэ Голі», мясцовыя медыкі нас ужо чакалі. Але сэнсу ўжо не было».

Сведка трагедыі кажа пра тое, што першую дапамогу французскаму лекару аказаць не змаглі. Да таго ж, не было чым яе аказваць. І гэты выпадак - не выключэнне.

«Роўна праз тыдзень я ляцела ў Вену «Аўстрыйскімі авіялініямі». Рэйс быў сумесны з «Белавія», але экіпаж замежны. У маладога мужчыны пачаўся прыступ эпілепсіі, і ніхто зноў-такі не ведаў, як сябе паводзіць. Сцюардэсы былі абсалютна нікчэмныя», - кажа яна.

Памерлы доктар-фізіятэрапеўт Філіпе Ганглоф працаваў са зборнай Францыі больш за 10 гадоў. У яго былі праблемы са здароўем, пра гэта ведалі ў камандзе. За некалькі дзён да смерці ў алімпійскім комплексе «Стайкі» Філіпе ў чарговы раз стала дрэнна. Але мужчына палічыў, што і на гэты раз абыйдзецца, вырашыў дачакацца прылёту дадому.

Трагічная смерць Філіпе Ганглофа (злева) стала шокам для французскіх барцоў. Яго, высакакласнага спецыяліста, трымалі ў камандзе, нягледзячы на слабае здароўе.

З-за адсутнасці на месцы кампетэнтнай асобы ў «Белавія» не пракаментавалі трагічнае здарэнне з французскім лекарам. Але ў кампаніі падкрэслілі, што пад сакрэтам інфармацыя не трымаецца. На пытанне, ці маецца на бартах «Белавія» належнае абсталяванне для аказання першай медыцынскай дапамогі, абяцалі адказаць на днях.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках