28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча крытыкуе ідэю новага газаправода праз Беларусь

60
Польшча крытыкуе ідэю новага газаправода праз Беларусь

Аднаўленне праекта будаўніцтва газаправода «Ямал-Еўропа-2» уяўляецца сумніўным з улікам новых праектаў у галіне транспарціроўкі газу.

Пра гэта сказаў журналістам міністр дзяржаўнай казны Польшчы Мікалай Будзаноўскі, які курыруе ТЭК, піша УНІАН.

«Ніхто, акрамя польскай фірмы і польскага ўрада, не можа прымаць рашэнні аб перасылцы праз польскую тэрыторыю. Таму мы далікатна адзначаем, што ні па якіх падказках ад каго-небудзь, а тым больш ад «Газпрама», на гэты конт мы не будзем будаваць новую сетку транспарціроўкі газу ў Польшчу або ЕЗ», - сказаў міністр.

«Прымаючы пад увагу будаўніцтва ЗПГ-тэрмінала ў Свінауйсьце, які мы хочам увесці ў строй у 2014 годзе, планы, якія тычацца здабычы сланцавага газу ў краіне, таксама змычкі паміж сістэмамі, якія ўжо пабудаваныя - на мяжы з Германіяй, на мяжы з Чэхіяй і плануемага газавага праекта са Славакіяй, які быў абвешчаны прэм'ерам, - то сёння ўяўляецца сумніўным сэнс будаўніцтва дадатковай інфраструктуры, якая будзе павялічваць нашу залежнасць ад імпарту газу ад аднаго пастаўшчыка. Мы выбіраем некалькі іншую мадэль - мадэль дыверсіфікацыі і пошуку новых пастаўшчыкоў, каб кошт быў максімальна нізкім», - сказаў міністр.

Нагадаем, у сераду 3 красавіка прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін даручыў «Газпраму» вярнуцца да прапрацоўкі праекта газаправода «Ямал-Еўропа-2» для павышэння надзейнасці паставак у Польшчу, Славакію і Венгрыю.

Фота: AP

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках