28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Васьковіч: Свой крыж я буду несці да канца

9
Яўген Васьковіч: Свой крыж я буду несці да канца

Палітвязень напісаў ліст сваёй бабулі Тамары Уладзіміраўне.

Ліст яна атрымала 29 сакавіка, паведамляе прэс-служба Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.

У лісце палітвязень паведамляе, што да яго пачалі даходзіць лісты не толькі ад блізкіх сваякоў. У прыватнасці, ён атрымаў шмат лістоў падтрымкі і віншаванняў да Дня Волі, за што кажа ўсім шчырае дзякуй. Таксама да яго дайшла перадача ад сваякоў, лёс якой доўгі час быў невядомы.

Яўген таксама патлумачыў прычыну сваёй адмовы ад адваката. Паводле яго слоў, ніякі адвакат яму дапамагчы не зможа, а траціць грошы на тое, каб даведацца пра яго стан, які ён можа апісаць у сваіх лістах, ён лічыць бессэнсоўным. Пры гэтым Васьковіч адзначыў, што свядома падняў свой крыж і будзе несці яго да канца.

Цяпер палітвязень чытае мемуары Георгія Жукава. Атрымаўшы ліст ад рэдактара «Бобруйского курьера», мае намер адпраўляць туды свае артыкулы. Настрой у яго пазітыўны. Ён шчыра віншуе ўсіх каталікоў са святам Хрыстовага Уваскрасення і радуецца абранні новага Папы Рымскага, які, на яго думку, зможа падняць Царкву на новыя вышыні.

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенка і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення нібыта за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках