28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве ўхілістаў пазбаўляюць правоў кіроўцы

35
У Магілёве ўхілістаў пазбаўляюць правоў кіроўцы

За ўхілістаў ад службы ў войску ўзялася пракуратура.

Толькі ў Ленінскім раёне Магілёва з пачатку года выявілі 9 маладых людзей, якія раней былі прызнаныя непрыдатнымі да ваеннай службы, перадае радыё «Могилёв».

Пракуратура выявіла, што захворванні, з-за якіх магілёўцы былі камісаваныя, падпадалі пад пералік супрацьпаказанняў, якія забараняюць кіраванне аўтамабіля. Аднак гэтыя прызыўнікі мелі пасведчанні кіроўцы.

Зараз з кіроўчымі правамі ім прыйдзецца развітацца, распавёў старэйшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Магілёва Павел Палянскі:

«Напрыклад, грамадзянін Пятроў у 2012 годзе быў прызнаны прызыўной камісіяй непрыдатным да ваеннай службы. Па сакавік 2013 года Пятроў 22 раз парушыў правілы дарожнага руху, у сувязі з чым, быў прыцягнуты 22 разы да адміністрацыйнай адказнасці».

Нагадаем, Беларусь не мае намеру пераходзіць цалкам на кантрактнае войска. Раней Аляксандр Лукашэнка выступаў супраць пераходу войска на кантрактную аснову, аргументаваўшы гэта тым, што «калі перавесці войска толькі на кантрактную аснову, то большасць мужчын не зможа прайсці ваенную службу і жанчынам замуж выходзіць будзе няма за каго».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках