27 красавiка 2024, Субота, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыве Беларусь» паказалі ў Менску

23

У Менску адбылася серыя закрытых праглядаў фільма «Жыве Беларусь» вядомага польскага рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча.

Фільм прэтэндуе стаць першай паўнавартаснай мастацкай стужкай аб нашай краіне, якая паказаная еўрапейскаму гледачу. Калі кіно змогуць пабачыць беларусы не ў закрытым фармаце, а на вялікіх экранах або, па крайняй меры, на сваіх кампутарах, пакуль невядома. Але стваральнікі спадзяюцца, што дадзеная мара ажыццявіцца бліжэй да восені, паведамляюць «Белорусские новости».

Адзін са сцэнарыстаў фільма Франак Вячорка, чыя асабістая гісторыя стала асновай для сюжэту стужкі, вызначае жанр фільма як «трылер, які нельга глядзець на расслабоне».

Ён гатовы расказваць пра кіно гадзінамі, так як быў на здымачнай пляцоўцы ўсё 40 дзён, за якія быў зняты матэрыял для стужкі.

Франак вызначае дзве мэты, дзеля якіх было створана кіно: еўрапейцам яно раскажа пра тую складаную палітычную і сацыяльную сітуацыю, што пануе ў нашай краіне і, магчыма, зробіць Беларусь «пытаннем дня» ў краінах Еўразвяза.

Беларусам жа, якія не ведаюць, як жывуць суайчыннікі за кальцавой, у прыватнасці ў Чарнобыльскай зоне, як служаць у войску палітжаўнеры, тым «несвядомым» беларусам, якія яшчэ не сутыкаліся з праявамі рэжыму, гэтая стужка раскажа пра іншую краіну, досыць змрочную і няветлівую .

Кіно пра Беларусь цалкам знята ў Польшчы, за выключэннем некалькіх пейзажных планаў Менска.

Над фільмам працавалі Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal +. Сусветнай дыстрыбуцыяй фільма «Жыве Беларусь» займаецца італьянская кампанія Intramovies. У бліжэйшы час фільм будзе запушчаны ў пракат у Польшчы, ужо паказаны ў Нарвегіі, Чэхіі, Швецыі і іншых еўрапейскіх краінах. Улетку запланаваны выхад кіно на тэлебачанні.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках