28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дах паркінга, які абваліўся, сталі разбіраць праз тры тыдні

3

3 красавіка ва ўнутраным двары сталічнай гасцініцы «Менск» працягнуліся працы па разборцы завалаў на паркоўцы, дзе падчас нядаўняга цыклону «Хавер» абрынуўся навес.

У працах занятыя супрацоўнікі МНС, спецыяльная тэхніка, перадае БелаПАН.

Нагадаем, 15 сакавіка пад цяжарам снегу не вытрымалі канструкцыі даху, якімі прыціснула машыны. Сярод іх - некалькі дарагіх Lexus і Mercedes. Шматлікія гараджане бачылі чырвоны спорткар, які стаяў на тэрыторыі гэтага паркінга, - гэта машына славацкай кампаніі K-1 Attack Roadster.

На шчасце, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

15 сакавіка на Беларусь абрынуўся магутны снежны шторм «Хавер».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках