28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лешэк Шарэпка: Ніякіх зрухаў не будзе, пакуль ёсць палітвязні

3
Лешэк Шарэпка: Ніякіх зрухаў не будзе, пакуль ёсць палітвязні

Амбасадар Польшчы нагадаў пра перашкоды, якія ўплываюць на адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім Звязам.

Пытанне аб гэтым Лешаку Шарэпку і кіраўніку консульскага аддзела амбасады Славаміру Зубрыцкаму задалі чытачы «Комсомольской правды в Беларуси» падчас прамой лініі, арганізаванай выданнем.

«Мы робім усё, каб гэтыя адносіны былі лепш. Польшча - удзельнік ЕЗ. Усе ўмовы не нашы асабістыя, нацыянальныя, а ўмовы ЕЗ. Дакладна вызначана, што ў вас тут не павінна быць ніякіх сур'ёзных парушэнняў у галіне правоў чалавека. Гэта галоўная перашкода для супрацоўніцтва.

Мы ўвесь час падтрымліваем дыялог, сустракаемся, размаўляем, спрабуем знайсці нейкія магчымасці развіцця адносін, прапануем Беларусі дапамогу ў мадэрнізацыі краіны. Але ёсць асноўная перашкода, якая перашкаджае развіццю адносін. Я думаю, што ніякіх сур'ёзных зрухаў не будзе, пакуль у вас у турмах сядзяць людзі, якіх мы лічым палітычнымі вязнямі. Усе ведаюць прозвішчы гэтых людзей. Без гэтага не трэба чакаць ніякіх сур'ёзных зрухаў у адносінах паміж ЕЗ і Беларуссю», - заявіў Лешэк Шарэпка.

Чытачоў таксама цікавілі іншыя аспекты адносін з Польшчай, у прыватнасці складанасці з атрыманнем віз з-за махлярства і малы прымежны рух.

«Вы павінны зразумець, што наша ўлада заканчваецца на дзвярах консульства. Усё тое, што робіцца па-за консульства, - гэта не наша кампетэнцыя, а кампетэнцыя беларускай улады. Я думаю, што мы прапанавалі добрыя ўмовы працы. Дзякуючы кампутарнай сістэме павялічылася колькасць людзей, якія атрымліваюць візы. Такая статыстыка. Але мы не можам уплываць на ўмовы гульні па-за консульства», - сказаў амбасадар.

Што тычыцца магчымасці жыхарам памежжа ездзіць у Польшчу без віз, то гэта, па словах Лешака Шарэпкі, павінна быць агульнае рашэнне краін Еўрапейскага Звяза.

«Наколькі я ведаю, падобнае рашэнне трэба чакаць доўга. Самае блізкае пытанне звязанае з малым прымежным рухам, якое палегчыла б для вас магчымасць падарожнічаць у Польшчу. Але тут мяч на беларускім баку, паколькі мы завяршылі ўсе прававыя працэдуры ўжо два гады таму. І чакаем рэакцыю беларускай улады», - сказаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках