28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд ліквідаваў «Добрую волю»

4
Вярхоўны суд ліквідаваў «Добрую волю»

Вярхоўны суд 3 красавіка прыняў рашэнне аб ліквідацыі міжнароднага грамадскага аб'яднання «Добрая воля».

Пра гэта БелаПАН паведаміў дырэктар арганізацыі Леанід Скарабагаты.

«Добрая воля» дзейнічае з 1998 года і спецыялізуецца на абароне правоў дзяцей, у прыватнасці дзяцей-сірот.

Па словах Скарабагатага, дзейнасць арганізацыі будзе працягвацца і далей, так як на рэалізацыю большасці праектаў афіцыйная рэгістрацыя не ўплывае.

«Цяпер мы думаем, у якім статусе працягваць сваю дзейнасць. Ёсць тры варыянты: далучыцца да блізкай па дзейнасці зарэгістраванай структуры; рэгістрацыя за мяжой; дзейнасць у статусе грамадскай ініцыятывы», - сказаў ён.

Нагадаем, у 2011-2012 гадах удзельнікамі аб'яднання «Добрая воля» былі выяўленыя злоўжыванні і правапарушэнні з боку службовых асоб Мінадукацыі ў дачыненні да прыёмных сем'яў і дзяцей-сірот. Аб гэтых парушэннях было праінфармаванае кіраўніцтва міністэрства. У сваю чаргу Мінадукацыі накіравала скаргу ў Мінюст, пасля чаго была ўзбуджаная судовая справа аб прыпыненні дзейнасці МГА «Добрая воля».

26 лістапада 2012 года рашэннем Вярхоўнага суда дзейнасць МГА «Добрая воля» была прыпыненая на падставе двух прэтэнзій Мінюста. Ад аб'яднання патрабавалі знішчыць тыраж канвертаў з размешчанымі на іх рэкламнымі малюнкамі, а таксама замяніць загалоўную літару «В» у назве «Добрая воля» на маленькую. Гэтыя прэтэнзіі былі задаволеныя аб'яднаннем, пра што Мінюст быў праінфармаваны 28 студзеня. «Добрая воля» аднавіла сваю дзейнасць.

Як сказаў Скарабагаты, яшчэ падчас судовага пасяджэння ў лістападзе 2012 года прадстаўнікі Мінюста заяўлялі, што маюць намер дамагчыся закрыцця грамадскага аб'яднання, нават калі фармальныя прэтэнзіі будуць задаволеныя. Напярэдадні аднаўлення дзейнасці МГА «Добрая воля» ў пятніцу 25 студзеня ў 15.00 сябры грамадскага аб'яднання атрымалі ліст з Мінюста. Ён прадпісваў Радзе МГА «Добрая воля» да канца працоўнага дня (фактычна на працягу трох гадзін) падрыхтаваць і правесці пасяджэнне, а таксама падрыхтаваць і прадставіць у Міністэрства юстыцыі падборку дакументаў з 1999 года - за 14 гадоў працы грамадскага аб'яднання. Пры гэтым частку дакументаў трэба было перавесці з замежных моў на дзяржаўныя мовы Беларусі. Таксама Мінюст патрабаваў копіі дакументаў ад арганізацыі, якая падала офіс для МГА «Добрая воля».

Скарабагаты ўпэўнены, што невыканальныя патрабаванні Мінюста былі звязаныя з тым, што аб'яднанне ў свой час паказала на недахопы ў працы дзяржорганаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках