28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандляваць макам зможа толькі дзяржава

37
Гандляваць макам зможа толькі дзяржава

Дзяржаўная манаполія на гандаль макам можа быць уведзеная ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Васіль Лосіч.

«Камісія пры Савеце міністраў выйшла на праект дэкрэта Лукашэнкі, у адпаведнасці з якім прапануецца ўвесці дзяржаўную манаполію на гандаль макам», - сказаў

Лосіч на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску, піша «Інтэрфакс».

Акрамя таго, паводле яго слоў, прапануецца зрабіць больш жорсткім пакаранне за незаконны гандаль макам.

Прадстаўнік МУС адзначыў, што «для харчовай прамысловасці дастаткова 60-70 тон маку» ў год.

Лосіч таксама праінфармаваў, што «за незаконны гандаль макам ў мінулым годзе ў Беларусі былі прыцягнутыя да адказнасці 60 чалавек, у гандляроў макам былі канфіскаваныя аўтамабілі, у аднаго з іх была канфіскавана кватэра».

Нагадаем, на аснове маку вырабляюцца многія небяспечныя наркотыкі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках