28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непаўналетняга брэстчаніна аштрафавалі за нацыянальны сцяг

8
Непаўналетняга брэстчаніна аштрафавалі за нацыянальны сцяг

Уладзіслава Бароўскага абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага пікету.

Пра гэта сайту charter97.org распавёў брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк. Уся «віна» актывіста заключалася ў тым, што 18 сакавіка ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на ўстаноўленым на пастаменце бронетранспарцёры каля Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Улічваючы, што на той момант Уладзіславу Бароўскаму было 17 гадоў, яго справу разгледзела камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста пад старшынствам Н. Зайцавай. Актывіста прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП і аштрафавалі на 50 тысяч рублёў.

Раней суд Маскоўскага раёна Брэста таксама за вывешванне нацыянальнага сцяга аштрафаваў сяброў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўгена Хазіахметава і Андрэя Шарэнду.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках