28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская апазіцыя абвінавачвае ўлады ў перавароце

18
Украінская апазіцыя абвінавачвае ўлады ў перавароце

Апазіцыя абвінаваціла парламенцкую большасць у захопе дзяржаўнай улады і замаху на канстытуцыйны лад.

Выступаючы з трыбуны Вярхоўнай Рады, дзе апазіцыя праводзіць сваё пасяджэнне, лідар партыі «Свабода» Алег Цягнібок заклікаў жыхароў краіны выйсці на вуліцы Кіева ў знак пратэсту супраць дзеянняў улады, перадае ВВС.

Акцыя пратэсту апазіцыі запланаваная на 14:00 у нядзелю 7 красавіка. Адным з яе патрабаванняў будзе прызначэнне выбараў мэра сталіцы Украіны.

Апазіцыянеры таксама кажуць, што праўладныя дэпутаты не сабралі кворум на сваім пасяджэнні, а членаў падліковай камісіі не дапускаюць на пасяджэнне.

Між тым большасць праўладных дэпутатаў засядаюць у асобным парламенцкім будынку на вуліцы Банкавай, дзе разглядаюць медыцынскую рэформу.

«Яны выдатна разумеюць, што іх ўладзе прыходзіць канец, паколькі ў нас ёсць Канстытуцыя Украіны і народ Украіны. Прыйшоў час звярнуцца да народа», - заявіў Алег Цягнібок.

Перад гэтым старшыня фракцыі «Батькивщина» Арсеній Яцанюк сказаў, што дзеянні прэзідэнта, старшыні парламента і дэпутатаў парламенцкай большасці «падпадаюць пад артыкул 109 Крымінальнага кодэксу «Захоп дзяржаўнай улады і замах на канстытуцыйны лад».

Ён нагадаў, што за такія дзеянні пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, і запатрабаваў ад генпракурора распачаць крымінальную справу.

«Любыя рашэнні, прынятыя не ў сесійнай зале, з'яўляюцца нелегітымнымі, - заявіў Арсеній Яцанюк. - Гэта турмой для іх скончыцца. І арганізатар гэтых рэчаў зразумелы. Арганізатар - прэзідэнт».

Фотa: gazetavv.com

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках