18 снежня 2024, Серада, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ланскую не пусцяць на «Еўрабачанне»?

189
Ланскую не пусцяць на «Еўрабачанне»?

Шведскія праваабаронцы патрабуюць выключыць Беларусь з Еўрапейскага вяшчальнага саюза і не пускаць на «Еўрабачанне».

Старшыня Östgruppen Марцін Угла заявіў, што ў барацьбе за дэмакратыю не дапушчальныя кампрамісы, перадае «Радыё Швецыя».

Выступаючы па шведскім тэлебачанні, ён прапанаваў выключыць дзяржаўнае тэлебачанне Беларусі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза, ЕВС.

Угла спасылаецца на зацверджаную ў мінулым годзе саюзам сістэму каштоўнасцяў, згодна з якой усе ўдзельнікі ЕВС павінны сцвярджаць свабоду слова, плюралізм, ніякім чынам не залежачы ад палітычных інтарэсаў.

Дырэктар Шведскага тэлебачання Эва Хамільтан у сувязі з прыняццем EВС яго каштоўнаснай платформы, заявіла: «наступны крок: выгнаць тых, каму тут не месца».

Марцін Угла вырашыў, што наступіла пара наступнага кроку, і запатрабаваў выключыць дзяржаўнае беларускае тэлебачанне з саюза. Ён таксама заклікаў не дапускаць на фестывалі «Еўрабачання» ўдзельнікаў з Беларусі.

Нагадаем, конкурс «Еўрабачанне-2013» пройдзе 14-18 траўня ў шведскім горадзе Мальме. У гэтым годзе Беларусь збіраецца прадстаўляць спявачка Алена Ланская з песняй «Solayoh». Спявачка ўжо прымала ўдзел у нацыянальным адборачным конкурсе на міжнародны музычны фестываль у мінулым годзе і нават была абвешчаная яго пераможцай. Аднак праз некаторы час вынікі былі перагледжаныя, і на «Еўрабачанне» ў Баку паехала група «Litesound».

Напісаць каментар 189

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках