25 красавiка 2024, Чацвер, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: 60% забраў Кіпр, а астатняе - забярыце, хто знойдзе

217
Лукашэнка: 60% забраў Кіпр, а астатняе - забярыце, хто знойдзе

(абноўлена - 14:15) Беларускі кіраўнік прапанаваў тым, хто знойдзе яго грошы на Кіпры, забраць іх сабе.

«Забярыце, хто знойдзе»

«Што тычыцца мільярдаў Лукашэнкі, то магу толькі паўтарыць: забярыце. 60% забраў Кіпр, а астатняе - забярыце, хто знойдзе. Ёсць магчымасць, забярыце не толькі ў Лукашэнкі, але і ў блізкіх і набліжаных», - заявіў ён журналістам у пятніцу ў Менску, піша «Інтэрфакс».

«Калі б я меў там мільярды, то, шчыра кажучы, я б на гэтую мадэрнізацыю вылучыў грошы, таму што гэта вартая справа», - сказаў Лукашэнка, наведваючы ААТ «Сукно».

Абвінавачванне ў наяўнасці сродкаў у кіпрскіх банках ён звязвае з тым, што яго ў чарговы раз хочуць «укалоць».

«Я да гэтага ўжо прызвычаіўся», - заявіў кіраўнік.

Разам з тым, адзначыў Лукашэнка, «нас еўразвязаўцы папракаюць у парушэнні правоў чалавека». «А як зразумець, што ЕЗ абадраў зараз велізарную частку насельніцтва? Так, не бедныя хавалі там грошы, але гэта было законна. А тут заднім чыслом замарозілі усё, што было, і 60% адабралі», - канстатаваў ён.

«Радавацца трэба «Хаверу»

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць адпаведных службаў да паводкі, заклікаўшы людзей не панікаваць з нагоды яе магчымых наступстваў.

«Мы будзем гатовыя да гэтага вельмі сур'ёзна, але не трэба напружвацца, што нас нібыта ўсіх змые», - заявіў ён.

Лукашэнка паведаміў, што на наступным тыдні пройдзе нарада, на якой урад, МНС даложаць аб гатоўнасці да паводкавай сітуацыі. «Павінен вам сказаць: не хвалюйцеся за паводку. Паводкі не будзе», - сказаў Лукашэнка, каментуючы паведамленне аб тым, што снег, які выпаў у сакавіку, можа негатыўна адбіцца на развіцці паводкавай сітуацыі. «Сакавіцкага снегу баяцца не трэба, плюс 2 - плюс 4 і ён ужо растаў», - сказаў кіраўнік.

Лукашэнка таксама выказаў сваё меркаванне з нагоды нядаўняга цыклону «Хавер».

«У нас людзі адвыклі ад такіх штармоў, заносаў, завей. І раптам снег выпаў, людзі пачалі крычаць, пісаць: нас заваліла, Немагчыма да пад'езда прайсці. Вазьміце рыдлёўкі і пачысціце», - параіў ён.

«Радавацца трэба, што выпала столькі снегу. Значыць, будзе добры ўраджай», - сказаў Лукашэнка.

«Ад пошуку новых рынкаў нікуды не падзецца»

Беларускі кіраўнік таксама зноў заявіў пра неабходнасць пошуку беларускімі экспарцёрамі новых рынкаў збыту, у тым ліку ў далёкім замежжы.

«Мы шукаем новыя рынкі, ад гэтага мы нікуды не сыдзем і ад гэтага нам нікуды не падзецца. Мы едзем у самыя далёкія куткі, прапаноўваючы свае паслугі», - заявіў Лукашэнка, кажучы аб сваіх нядаўніх візітах у Інданэзію, Сінгапур і ААЭ.

Ён адзначыў, што «галоўная мэта візітаў - прабіваем на далёкай дузе вакна (рынкі - ІФ), з якімі будзем далей працаваць».

«І нас там чакаюць, там гатовыя купляць нашы тавары», - заявіў ён, удакладніўшы, у прыватнасці, што падчас візіту ў Інданезію «завязаліся канкрэтныя кантракты і дамоўленасці».

Беларускі кіраўнік таксама заявіў пра вялікі патэнцыял супрацоўніцтва з Сінгапурам. «Да нас ёсць цікавасць у Сінгапуры, мы разлічваем, што ў іх інвестараў з'явяцца інтарэсы да Беларусі», - сказаў ён.

«Прымусіць купляць сваё»

Лукашэнка таксама даручыў Камітэту дзяржкантролю вывучыць пытанне па выкарыстанні беларускімі швейнымі прадпрыемствамі айчыннай сыравіны.

«Паглядзіце на швейную вытворчасць, трэба зрабіць так, каб яны куплялі сваё», - заявіў ён, звяртаючыся да старшыні КДК Аляксандра Якабсона.

Ён сказаў, што «сёння мы шукаем новыя рынкі, а свой аддаем». «Яны (вытворцы тканін - ІФ) могуць прырасці і на ўнутраным рынку».

«Таму трэба прымусіць купляць сваё», - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён запатрабаваў ад урада да 1 траўня ўнесці на разгляд прапановы па развіццю камвольнай вытворчасці.

«Чакаю да 1 траўня вельмі сур'ёзнай прапрацоўкі пытання», - заявіў Лукашэнка.

«Што тычыцца камвольнага камбіната, то абвяшчайце тэндэры, конкурсы і да 1 траўня унясіце мне прапановы па «Камволі», вывучыўшы вытворчасць, рынкі збыту», - адзначыў кіраўнік.

Фота: ridus.ru

Напісаць каментар 217

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках