29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР прапануе эвакуяваць дыпламатаў з Пхеньяна

45
КНДР прапануе эвакуяваць дыпламатаў з Пхеньяна

Улады Паўночнай Карэі прапанавалі супрацоўнікам расейскай амбасады і іншых дыпламатычных місій разгледзець пытанне аб эвакуацыі з краіны ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Карэйскім паўвостраве.

Пра гэта распавёў прэс-аташэ амбасады Расеі ў Пхеньяне Дзяніс Самсонаў, паведамляе ВВС.

«Расейскі бок прыняў гэтую прапанову да ведама, і пакуль мы знаходзімся ў стане прыняцця рашэння», - сказаў ён.

Паўднёвая Карэя вывела ў моры два ракетных эсмінца, аснашчаных сістэмамі супрацьракетнай абароны, у адказ на размяшчэнне ракетных установак КНДР на сваім усходнім узбярэжжы.

Нагадаем, 30 сакавіка ўлады КНДР абвясцілі, што ўступаюць у «стан вайны» з Паўднёвай Карэяй. У заяве, распаўсюджанай ва ўсіх дзяржаўных органах і ўстановах КНДР, гаварылася, што з гэтага часу «ўсе пытанні паміж двума Карэямі будуць вырашацца згодна з умовамі ваеннага часу».

Фота: AP

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках