19 красавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Сродкі ад прыватызацыі праядуць чыноўнікі

12
Анатоль Лябедзька: Сродкі ад прыватызацыі праядуць чыноўнікі

Грошы ад ценявой прыватызацыі прадпрыемстваў Беларусі будуць «распілаваныя» беларускімі і расейскімі алігархамі.

Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, каментуючы charter97.org продаж прадпрыемства «Гродна Азот» расейскаму алігарху.

«Тое, што зараз адбываецца, пацвярджае прагноз, які быў зроблены, у тым ліку і на сустрэчы дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Ідзе паўзучая наменклатурная прыватызацыя беларускіх прадпрыемстваў. Прычым, гэта паралельны працэс. З аднаго боку ва ўрадзе рыхтуецца закон, які забараняе вынікі прыватызацыі, а з другога нацыяналізуе фабрыкі «Камунарка», «Спартак», «Луч» і не толькі», - адзначыў палітык.

Ён упэўнены, што ўлада на чале з Лукашэнкам канцэнтруе дзяржуласнасць у адных руках, каб пасля прысвоіць яе без усялякіх правілаў.

«Гэта значыць, што той «пірог», які ацэньваецца па розных дадзеных ад 100 да 200 мільярдаў даляраў, пойдзе не на стварэнне новай эканомікі і падтрымку пенсійнай сістэмы, а на «распілоўванне» сярод тых, хто праводзіць гэтую «прыхватызацыю». Яна, у сваю чаргу, праводзіцца ў інтарэсах дыктатара, расейскіх алігархаў і кітайскіх камуністаў, якія могуць падключыцца крыху пазней», - адзначыў лідэр АГП.

Ён падкрэсліў, што прыватызацыя можа праводзіцца выключна легітымнай уладай.

«Статус усіх стратэгічных аб'ектаў, да якіх адносіцца «Беларуськалій»,«Гродно Азот» и нефтеперерабатывающие заводы«Гродна Азот» і нафтаперапрацоўчыя заводы, будзе перагледжаны новым урадам у адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі беларускага народа. Сутнасць праблемы заключаецца ў тым, што прыватызацыю праводзіць улада, якой не давярае насельніцтва. Яна праводзіцца ў кулуарах, у закрытым рэжыме, а сродкі ад яе ідуць толькі на праяданне, а не на стварэнне эфектыўнай эканомікі. «Прыхватызацыя» арыентаваная не на грамадзян Рэспублікі Беларусь, не на стварэнне малога і сярэдняга бізнэсу, а на беларускіх і расейскіх алігархаў», - сказаў на заканчэнне Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, беларускі дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» гатовы прадаць кантрольны пакет ААТ «Гродна Азот« кампаніі з Расеі. Найбольш верагодны пакупнік - «Еўрахім», які належыць алігарху Андрэю Мельнічэнку.

Продаж прадпрыемства з'яўляецца кампенсацыяй, якую запатрабавала Расея за кантрабанду «растваральнікаў».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках